Набойніца
From Wikipedia, the free encyclopedia
Набойніца — танкасьценная зачыненая з аднаго канца трубка, прызначаная для зьмяшчэньня набою і сродкаў узгараньня, зброевага патрона альбо артылерыскага снараду. Найважныя якасьці зброевай набойніцы — гэрмэтычнасьць, устойлівасьць да карозіі, трываласьць і лёгкасьць выманьня (экстрагаваньня) яе з патроньніка пасьля стрэлу.
Набойніцы сучасных патронаў найчасьцей мэталічныя, вырабляюцца са стопаў каляровых мэталяў або са сталі з рознымі пакрыцьцямі. Набойніцы патронаў да гладкаствольнай зброі нярэдка маюць мэталічнае донца і сьценкі зь плястычнае масы або кардона (папковые набойніцы).