Нацыянал-сацыялізм
палітычная ідэалёгія / From Wikipedia, the free encyclopedia
Нацы́зм — скарочаная назва нацыянал-сацыялізму, эканамічнай і палітычнай дактрыны Трэцяга Райха. Слова «нацызм» утварылася ад скарачэньня «нацы» (Nazi, скарачэньне ад нямецкага: Nationalsozialist), якім у Нямеччыне звалі нацыянал-сацыялістаў па аналёгіі з «соцы» — сацыял-дэмакратамі.
Нацызм мае шмат агульнага з фашызмам і звычайна клясыфікуецца як адна зь яго разнавіднасьцяў; фашызм выкарыстоўваецца для пазначэньня шырокага спэктру палітычных рухаў, існаваўшых у розных краінах, у той час як тэрмін «нацызм» ужываюць толькі ў сувязі з нацысцкай партыяй і Трэцім Райхам.
У сучаснай Нямеччыне нацызм забаронены, аднак у сьвеце па-ранейшаму находзяцца прыхільнікі нацысцкай ідэалёгіі; мноства нэанацысцкіх арганізацыяў працягвае дзейнічаць як у Нямеччыне, так і па ўсім сьвеце.