Нацыянальны цэнтар біятэхналягічнай інфармацыі ЗША
From Wikipedia, the free encyclopedia
Нацыянальны цэнтар біятэхналягічнай інфармацыі ЗША (па-ангельску: National Center for Biotechnological Information, NCBI).
Заснаваны ў 1988 годзе ў Бетэсда (штат Мэрыленд, ЗША) як цэнтральны інстытут апрацоўкі і захоўваньня дадзеных малекулярнай біялёгіі. Зьяўляецца часткай Нацыянальнай мэдычнай бібліятэкі ЗША (анг. United States National Library of Medicine NLM), падразьдзелу Нацыянальнага інстытута здароўя (анг. National Institutes of Health, NIH).
NCBI падае інфармацыю пра базы дадзеных бялковых дамэнаў, ДНК (GenBank) і РНК, базы дадзеных артыкулаў навуковай літаратуры (PubMed) і таксанамічнай інфармацыі (TaxBrowser), забяспечвае пошук дадзеных пра пэўны біялягічны від (Taxonomy). Таксама ўтрымоўвае розныя стандартныя праграмы біяінфарматыкі (BLAST). Базы дадзеных даступныя праз пошукавую сыстэму Entrez.