Обска-вугорскія мовы
моўная сям’я / From Wikipedia, the free encyclopedia
О́бска-вуго́рскія мо́вы — гіпатэтычная моўная галіна ў складзе вугорскае падгаліны фіна-вугорскае галіны ўральскае моўнае сям'і. У склад обска-вугорскіх моваў уваходзяць хантыйская (састарэлая назва — асьцяцкая) ды мансійская мовы (састарэлая назва — вагульская), якія ў сваю чаргу падзяляюцца на вялікую колькасьць даволі адрозных дыялектаў.
Quick Facts Народнасьць, Арэал ...
обска-вугорская галіна | |
Народнасьць | ханты, мансі |
---|---|
Арэал | Заходняя Сыбір, Прыўральле |
Лінгвістычная клясыфікацыя | вугорская група |
Склад |
мансійская, хантыйская мовы
|
Колькасьць носьбітаў | ~17 000 |
Close
Разам з вугорскай мовай група обска-вугорскіх моваў уваходзіць у вугорскую падгаліну, празь якую яны зьяўляюцца часткаю фіна-вугорскіх моваў уральскае сям’і. Трэба адзначыць, што хантыйская ды мансійская мова ўваходзяць у вугорскія мовы праз сваю асобную групу (утвараючы сваю ўласную групу ў складзе вугорскіх моваў), а вугорская — не, уваходзячы ў склад вугорскіх моваў непасрэдным шляхам.