Пагон
наплечны знак адрозьненьня вайскоўцаў / From Wikipedia, the free encyclopedia
Паго́н — наплечны знак адрозьненьня на форменнай вопратцы вайскоўцаў.
Адлюстроўвае вайсковыя званьні, прыналежнасьць да віду Ўзброеных Сіл (роду войска і інш.).
У арміях ВКЛ і Расеі пагоны былі ўведзены ў сярэдзіне XVIII стагодзьдзя, ва Ўзброеных сілах СССР — у сярэдзіне XX стагодзьдзя.
Захаваліся ва УС і іншых войсках і вайсковых фармаваньнях Рэспублікі Беларусь.