Палеаліт
дагістарычная эра / From Wikipedia, the free encyclopedia
Палеалі́т (ад палеа… + грэц. lithos камень) — дагістарычная эра, старажытны каменны век, самая раньняя і найбольш працяглая эпоха каменнага веку. Прынята лічыць, што палеаліт пачаўся 2,5 мільёна гадоў таму, у пачатку ледавіковага пэрыяду (плейстацэну). Палеаліт характарызуецца зьяўленьнем архантрапаў і пачаткам вырабу чалавекам умелым (па-лацінску: Homo habilis) каменных інструмэнтаў. Датаваньне праводзіцца па археалягічных знаходках каменных інструмэнтаў, якія потым праходзяць радыёвугляродны аналіз. Палеаліт характарызуецца тым, людзі маглі толькі аббіваць камень і не ўмелі шліфаваць, адсутнічаў гліняны посуд. У якасьці матэрыялаў для прылад выкарыстоўвалі крэмень, косьцей жывёл, драўніну ды іншыя расьлінныя матэрыялы. Асноўнымі заняткамі чалавека падчас палеаліту былі паляваньне на мамантаў, шарсьцістых насарогаў, паўночных аленяў і іншых жывёлаў. Умоўна прынята лічыць, што эпоха палеаліту заканчваецца з адступленьнем ледавікоў каля 10 тыс. год да н. э.