Паўночны полюс
From Wikipedia, the free encyclopedia
Паўночны полюс (Паўночнае канцавосьсе) — гэта самы паўночны пункт Зямлі. Існуе чатыры тлумачэньні тэрміну «Паўночны полюс», але ў жыцьці ўжываецца толькі два зь іх. Усе тлумачэньні маюць аднолькавую рысу — кожная разьмяшчае полюс у Арктычным акіяне. Тлумачэньні полюсу наступныя:
- Геаграфічны
- Магнітны
- Геамагнітны
- Недасяжнасьці
Астраномы тлумачаць «геаграфічны» Паўночны полюс плянэты ў Сонечнай сыстэме як пункт, які знаходзіцца на тым самым паўшар’і, што і на Зямлі. Магнітны полюс атрымаў назву згодна з кірункам магнітнага полю, якое ўваходзіць ці выходзіць з зямной кары. Калі лінія полю укладаюцца падобна да зямных, гэта і ёсьць паўночны магнітны полюс плянэты. Магнітныя палюсы могуць мяняцца месцамі з паўночнага на паўднёвы й наадварот. На працягу міліярдаў гадоў на Зямлі гэта здаралася шмат разоў, а 500 000 гадоў таму паўднёвы магнітны полюс знаходзіўся на месцы сёньняшняга паўночнага. Прынята лічыць, што гэтая зьява здараецца ў той час, калі нікелева-жалезнае ядро Зямлі зьмяняе сваю палярнасьць. Невядома, што выклікае гэты працэс.
Адзіным вядомым аб’ектам Сонечнай сыстэмы, які не мае магнітных палюсоў гэта Гіпэрыён — спадарожнік Сатурну. З-за таго, што ён ня мае магнітнага полю й знаходзіцца пад уплывам іншых спадарожнікаў, ён абарачаецца хаатычна.
Вось Урану нахіленая да плоскасьці экліптыкі пад вуглом 90°, так акрэсленьне палажэньня паўночнага полюсу зьяўляецца спрэчным пытаньнем.