Пляц
адкрытая архітэктурная прастора местаў / From Wikipedia, the free encyclopedia
Пляц, таксама пло́шча — вялікая незабудаваная тэрыторыя ў горадзе альбо вёсцы. «Пляц» (гістарычная назва) — гэта стандартнае абазначэньне пэўнага ўчастку зямлі ў беларускім горадзе («месьце») у XVI—XVIII стагодзьдзях. Памер сядзібаў у горадзе вызначаўся ў пляцах альбо кратных долях пляцу (звычайна 1/8, ¼, ½ пляцу). На сядзібным участку, як правіла, разьмяшчалася жылая, жыльлёва-гаспадарчая ці гаспадарчая забудова, звычайна з агародам. Плошча пляцу была велічынёй нязьменнай. У Полацку XVI—XVIII стагодзьдзяў плошча пляцу складала каля 1200 квадратных мэтраў.
- Гэтая назва мае некалькі сэнсаў. Калі вас цікавяць іншыя сэнсы, глядзіце таксама Пляц (неадназначнасьць).
Плошчы ў Менску:
- Плошча Свабоды
- Плошча Незалежнасьці (да 1991 году — плошча Леніна)
- Кастрычніцкая плошча
- Плошча Перамогі
- Плошча Якуба Коласа
- Плошча Бангалор
- Плошча Калініна