Простае ўзьняцьцё
астранамічны адпаведнік даўгаты / From Wikipedia, the free encyclopedia
Простае ўзьняцьцё (α, R. A. — ад анг. Right Ascension) — памер дугі нябеснага экватару ад пункту веснавога роўнадзеньня да кола схіленьня сьвяціла. Простае ўзьняцьцё разам са схіленьнем зьяўляюцца вымярэньнямі сыстэмы нябесных каардынат.
Простае ўзьняцьцё адлічваецца ва ўсходнім кірунку ад пункту веснавога роўнадзеньня. Для вымярэньня простага ўзьняцьця выкарыстоўваюць альбо градусную меру (ад 0° да 360°), або гадзінную меру (ад 0h да 24h). Пры гэтым 24h = 360°.
Простае ўзьняцьцё — астранамічны эквівалент зямной даўгаты. Як простае ўзьняцьцё, гэтак і даўгата зьяўляюцца мерай кута «усход-захад» уздоўж экватара; абедзьве меры бяруць адлік ад нулявога пункту на экватары. Пачатак адліку даўгаты на Зямлі — нулявы мэрыдыян; пачатак адліку простага ўзьняцьця на небе — пункт веснавога роўнадзеньня.