Пэдагогіка
навука пра выхаваньне і навучаньне чалавека / From Wikipedia, the free encyclopedia
Пэдагогіка (па-старажытнагрэцку: Παιδαγωγική — «мастацтва выхаваньня», ад παῖς — «дзіця» і ἄγω — «вяду») — навука аб выхаваньні, навучаньні і адукацыі чалавека.
Прадмет пэдагогікі — пэдагагічны працэс, які працякае ў вучэбна-адукацыйных і выхаваўчых установах. Аб'ект пэдагогікі — чалавек.