Ражанка (Люблінскае ваяводзтва)
From Wikipedia, the free encyclopedia
Ража́нка (Ружа́нка, польск. Różanka) — вёска ў Польшчы, на рацэ Бугу. Уваходзіць у склад гміны Ўладава Ўладаўскага павету Люблінскага ваяводзтва. Насельніцтва на 2011 год — 957 чалавек. Знаходзіцца за 8 км на поўнач ад Уладавы, каля беларуска-польскай граніцы.
- Гэтая назва мае некалькі сэнсаў. Калі вас цікавяць іншыя сэнсы, глядзіце таксама Ражанка (неадназначнасьць).
Quick Facts
Ражанка лац. Ražanka | |
польск. Różanka | |
Сядзіба Пацеяў | |
Краіна: | Польшча |
Ваяводзтва: | Люблінскае |
Павет: | Уладаўскі |
Гміна: | Уладава |
Насельніцтва: | 957 чал. (2011) |
Часавы пас: | UTC+1 |
летні час: | UTC+2 |
Паштовы індэкс: | 22-211 |
Геаграфічныя каардынаты: | 51°39′0″ пн. ш. 23°35′0″ у. д. |
Ражанка | |
Галерэя здымкаў у Вікісховішчы | |
http://www.rozanka.gmina-wlodawa.pl/ |
Close
Ражанка — даўняе мястэчка гістарычнай Берасьцейшчыны, побач зь якім праходзіць паўднёва-заходняя мяжа этнічнай тэрыторыі беларусаў. Да нашага часу тут захавалася збудаваная ў стылі барока сядзіба Пацеяў, помнік архітэктуры XVIII ст., які з часоў Другой сусьветнай вайны стаіць у руінах.