Рухавік
From Wikipedia, the free encyclopedia
Рухаві́к — прыстасаваньне, якое пераўтварае які-небудзь від энэргіі ў мэханічную работу. Таксама ўжываецца слова «матор», якім звычайна называюць электрарухавікі і рухавікі ўнутранага згараньня (РУЗ).
Рухавікі падзяляюць на першасныя і другасныя. Да першасных адносяцца тыя, якія непасрэдна пераўтвараюць прыродныя энэргетычныя рэсурсы ў мэханічную работу, а да другасных — якія пераўтвараюць энэргію, якая выраблена або накоплена іншымі крыніцамі.
Да першасных рухавікоў (ПР) адносяцца ветраное кола, якое выкарыстоўвае энэргію ветру, вадзяное кола і гіравы мэханізм — дзейнічаюць за кошт сілы гравітацыі, цеплавыя рухавікі, у якіх хімічная энэргія паліва або атамная энэргія пераўтвараецца ў іншыя віды энэргіі. Да другасных рухавікоў (ДР) адносяцца электрарухавік або электрамотор, пнеўмарухавік, гідрарухавік або гідраматор. Першымі ПР былі ветразь і воднае кола. Ветразь выкарыстоўваецца ўжо болей 7 тысячаў гадоў. Воднае кола шырока выкарыстоўвалі ў старажытных арашальных сыстэмах Эгіпта, Кітая, Індыі. Вадзяное ды ветраное кола шырока выкарыстоўвалі ў сярэднявечнай Эўропе як асноўная энэргетычная база мануфактурнай вытворчасьці.