Рыцар
From Wikipedia, the free encyclopedia
Ры́цар (па-нямецку: Ritter, па-лацінску: miles, caballarius, па-француску: chevalier, па-ангельску: knight, па-італьянску: cavaliere, першапачаткова — вершнік) — сярэднявечны дваранскі ганаровы тытул у Эўропе.
Рыцарства, як ваеннае і землеўладальніцкае саслоўе, паўстала ў франкаў у сувязі зь пераходам у VIII стагодзьдзі ад народнага пешага войска да коннага войска васалаў.
Пад уплывам царквы і паэзіі яно выпрацавала маральны і эстэтычны ідэал ваяра, а ў эпоху Крыжовых паходаў, пад уплывам узьніклых тады духоўна-рыцарскіх ордэнаў, замкнулася ў спадчынную арыстакратыю, лічыўшую сябе міжнародным ваенным ордэнам. Узмацненьне дзяржаўнай улады, перавага пяхоты над коньніцай, вынаходзтва агнястрэльнай зброі, стварэньне сталага войска ператварылі фэадальнае рыцарства да канца сярэднявечча ў палітычнае саслоўе нетытуляванага дваранства.