Сейны
места і гміна ў Падляскім ваяводзтве Польшчы / From Wikipedia, the free encyclopedia
Се́йны (польск. Sejny) — места ў Польшчы, на рацэ Марысе. Адміністрацыйны цэнтар Сейненскага павету Падляскага ваяводзтва. Насельніцтва на 2012 год — 5641 чалавек. Знаходзяцца за 133 км на поўнач ад Беластоку
Хуткія факты
Сейны лац. Siejny | |||||
польск. Sejny | |||||
У цэнтры места | |||||
| |||||
Першыя згадкі: | 1522 | ||||
Краіна: | Польшча | ||||
Ваяводзтва: | Падляскае | ||||
Павет: | Сейненскі | ||||
Плошча: | 4,94 км² | ||||
Насельніцтва | |||||
колькасьць: | 5641 чал. (2012) | ||||
шчыльнасьць: | |||||
Часавы пас: | UTC+1 | ||||
летні час: | UTC+2 | ||||
Паштовы індэкс: | 16-500 | ||||
Геаграфічныя каардынаты: | 54°6′0″ пн. ш. 23°21′0″ у. д. | ||||
Сейны | |||||
Галерэя здымкаў у Вікісховішчы | |||||
Афіцыйны сайт |
Закрыць
Сейны — магдэбурскае места гістарычнай Гарадзеншчыны (частка Троччыны). Побач зь местам праходзіць заходняя мяжа этнічнай тэрыторыі летувісаў. Да нашага часу тут захаваўся збудаваны ў стылі барока комплекс кляштару дамініканаў з касьцёлам Адведзінаў Найсьвяцейшай Панны Марыі, помнік архітэктуры XVII—XVIII стагодзьдяў.