Супэркубак Ангельшчыны па футболе
From Wikipedia, the free encyclopedia
Супэркубак Ангельшчыны па футболе — ангельскі футбольны трафэй, які разгульваецца ў адным матчы паміж пераможцамі ангельскай Прэм’ер-Лігі і Кубка Ангельшчыны. У шматлікіх краінах існуюць падобныя супэркубкі (напрыклад, у Расеі). Калі каманда робіць «дубль» (выйгравае і чэмпіянат, і Кубак), тады яна гуляе з клюбам, які заняў другое месца ў Прэм’ер-Лізе. Матч, па традыцыі, праходзіў перад пачаткам наступнага сэзону на лёнданскім «Ўэмблі», затым, пакуль стадыён-легенда рэканструяваўся, на кардыфскім «Міленіюме». У 2007 годзе рэканструкцыя была завершаная, і першым, з 2000 году матчам на гэтым стадыёне стаў менавіта розыгрыш супэркубка. Некаторы час назад у выпадку, калі матч завяршаўся ўнічыю, пераможцамі аб’яўляліся абедзьве каманды-ўдзельніцы. Пасьля для выяўленьня пераможца сталі ўжывацца дадатковы час і сэрыя пасьляматчавых пэнальці.
Статус Супэркубка Ангельшчыны значна меней значны, чым статус ангельскай Прэм’ер-Лігі, Кубка Ангельшчыны або нават Кубка лігі. Звычайна матчы на Супэркубак лічацца ледзь не таварыскімі, і іх зыходу не надаецца адмысловага значэньня: так, у 2003 годзе Рой Кін паднімаў над сабой гэты трафэй бязь ценю ўсьмешкі на вуснах. Футбалісты ня ездзяць па горадзе на аўтобусе, акружаны фанатамі, і цяпер галоўная каштоўнасьць турніру складаецца ў прэзэнтацыі пачаткоўцаў.
Сродкі, заробленыя ад правядзеньні Супэркубка, ангельская фэдэрацыя футболу траціць на дабрачыннасьць.
Упершыню турнір быў праведзены ў 1908 годзе, замяніўшы падобны лёнданскі турнір.