Сьледчы ізалятар КДБ Беларусі
From Wikipedia, the free encyclopedia
Сьле́дчы ізаля́тар КДБ Белару́сі (нефармальна вядомы таксама як «Амэрыканка») — сьледчы ізалятар, разьмешчаны ва ўнутраным двары КДБ РБ па адрасе г. Менск, пр. Незалежнасьці, 17.
У СІЗА КДБ утрымліваюцца асобы, чые справы вядуць сьледчыя КДБ. Паводле артыкулу №182 Крымінальна-працэсуальнага кодэксу Беларусі да такіх адносяцца справы, датычныя дзяржаўных інтарэсаў. Асобы, затрыманыя супрацоўнікамі КДБ, таксама зьмяшчаюцца ў гэты ізалятар.