Сьцяг Кітаю
From Wikipedia, the free encyclopedia
Сьцяг Кітайскай Народнай Рэспублікі («пяцізоркавы Чырвоны Сьцяг») быў распрацаваны Цзэн Ляньсунам, эканамістам і акторам з правінцыі Чжэцьзян. Сьцяг быў зацьверджаны 1 кастрычніка 1949 г. на Народным палітычным кансультатыўным савеце. Яго асноўны колер — чырвоны колер камунізму. У левым верхнім куце зьмешчана пяціканцовая залатая зорка, апраўленая дугой з чатырох меншых зорак.
Quick Facts Прапорцыі, Прыняты ...
Сьцяг Кітайскай Народнай Рэспублікі | |
Кітай | |
Сьцяг Кітайскай Народнай Рэспублікі | |
Прапорцыі | 3:2[d] |
---|---|
Прыняты | 27 верасьня 1949 |
Аўтар | Цзэн Ляньсун |
Close
Буйная зорка ўвасабляе лідэрства Камуністычнай партыі Кітая. Маленькія зоркі атачаюць вялікую, што сымбальізуе вялікае згуртаваньне рэвалюцыйнага кітайскага народа пад кіраўніцтвам КПК.