Торф
From Wikipedia, the free encyclopedia
Торф (ням. Torf) — гаручны карысны выкапень. Утвараецца ў працэсе натуральнага адміраньня і няпоўнага распаду расьлінаў ва ўмовах недахопу кіслароду і залішняга ўвільгатненьня. На балотах арганічнае рэчыва разьмяшчаецца ля паверхні, і ў будучыні пераўтвараецца ў торф. Звычайна пласт торфу перавышае 30 см. Калі пласт меншы за гэтую лічбу, то прастора лічыцца забалочанай мясцовасьцю.
Колер торфу вагаецца ад жоўта-бурага да амаль цалкам чорнага. На палову торф складаецца з вугляроду (50—60%). Цеплыня згараньня можа дасягаць 24 МДж/кг. У гаспадарцы выкарыстоўваецца як паліва, угнаеньне, цеплаізаляцыйны матэрыял і г. д.