Транснацыянальная карпарацыя
From Wikipedia, the free encyclopedia
Транснацыяна́льная карпара́цыя (ТНК) — прадпрыемства, якое зьдзяйсьняе выраб прадукцыі на аснове наўпроставых іншаземных інвэстыцыяў і мае прамы кантроль над сваімі замежнымі філіямі.
Гэта міжнародная кампанія, бо валодае ці кантралюе выраб прадукцыі або паслуг па-за межамі краіны базаваньня, у розных частках сьвету, разьмяркоўваючы там свае філіі, якія функцыянуюць у адпаведнасьці з глябальнай стратэгіяй матчынай кампаніі. ТНК таксама часта называюць кампаніі, у якіх на замежныя актывы прыпадае каля 25-30 адсоткаў і якія маюць філіі ў дзьвюх і болей краінах сьвету.
Краіна базаваньня — гэта краіна, дзе знаходзіцца штаб-кватэра ТНК.
Прымаючыя краіны — гэта краіны, у якіх ТНК зьмяшчае ўласныя прадмпрыемствы або філіі на аснове наўпроставых іншаземных інвэстыцыяў.