Тэлефон
From Wikipedia, the free encyclopedia
Тэлефон (далягук, па-грэцку: τῆλε, «далёка», і φωνή, «гук») — сродак камунікацыі, які перадае і атрымлівае гук, галоўным чынам — чалавечае маўленьне. У разьвітым сьвеце зьяўляецца адной з самых звычайных бытавых прыладаў, зьяўляецца адным з найгалоўнейшых сродкаў камунікацыі для бізнэсу, прамысловасьці і дзяржаўнага кіраваньня. Слова «тэлефон» было запазычана ў мноства моваў ва ўсім сьвеце і шырока пазнавальнае з-за свайго падабенства ва ўсіх мовах.
Асноўны прынцып дзеяньня тэлефону заключаецца ў пераўтварэньні гукавых хваляў у электрычныя сыгналы і наадварот — сыгналы ў гукі. Гэтыя сыгналы распаўсюджваюцца праз тэлефонныя сеткі, часта канвэртуюцца ў электронныя і/ці аптычныя сыгналы — гэтым чынам амаль кожны тэлефон у сьвеце можа скантактавацца зь любым іншым. У кодавай табліцы Юнікод маюцца графічныя сымбалі для падкрэсьленьня інфармацыі, датычнай тэлефонаў: ℡(U+2121), ☎(U+260E), ☏(U+260F) і ✆(U+2706).