Тэрарызм
выкарыстаньне гвалту з мэтай палітычнага, эканамічнага і рэлігійнага прымусу / From Wikipedia, the free encyclopedia
Тэрарызм (па-лацінску: terror — жах) — грамадзкая небясьпечная дзейнасьць, якая складаецца ў сьвядомым, мэтанакіраваным ужываньні ґвалту шляхам захопу закладнікаў, падпалаў, забойстваў, катаваньняў, выбухаў, запалохваньня насельніцтва і орґанаў улады або зьдзяйсьненьня іншых замахаў, на жыцьцё або здароўе ні ў чым не вінаватых людзей або пагрозы зьдзяйсьненьня злачынных дзеяньняў з мэтай дасягненьня сваіх мэтаў.
Агулам прынята, што дзеяньні, зьдзейсьненыя падчас вайны, у прыватнасьці партызанскі рух, не кваліфікуюцца як тэрарыстычныя.