Футбаліст году Беларусі
From Wikipedia, the free encyclopedia
Найле́пшы футбалі́ст Белару́сі — узнагарода найлепшаму футбалісту Беларусі, якога вызначаюць штогод па скачэньні сэзону апытаньнем сярод футбольных гульцоў, спэцыялістаў і журналістаў. З 1991 году гэтае апытаньне ладзіць газэта «Прессбол». Найлепшымі футбалістамі Беларусі прызнаваўся 21 чалавек.