Цэнт
разьменная грашовая адзінка / From Wikipedia, the free encyclopedia
Цэнт (ад лац. centum — «сто») — вытворная грашовая адзінка і разьменная манэта вартасьцю ў адну сотую базіснай грашовай адзінкі ў шэрагу краін. У эмігранцкіх выданьнях да 1930-х гадоў назва ўжывалася ў форме сэнт. У Злучаных Штатах і Канадзе аднацэнтавую манэту звычайна завуць пэні (па ўзоры ангельскага пэні).
- Гэтая назва мае некалькі сэнсаў. Калі вас цікавяць іншыя сэнсы, глядзіце таксама Цэнт (неадназначнасьць).
Умоўнае пазначэньне цэнтаў — знак «¢».