Чэмпіянат сьвету па футболе 1994 году
From Wikipedia, the free encyclopedia
Чэмпіянат сьвету па футболе 1994 году — 15-ы чэмпіянат сьвету па футболе ФІФА, які праходзіў у ЗША з 17 чэрвеня па 17 ліпеня. Гэта быў першы выпадак, калі чэмпіянат праходзіў у ЗША.
Quick Facts Падрабязнасьці чэмпіянату, Месца правядзеньня ...
Чэмпіянат сьвету па футболе 1994 году ЗША | |
Падрабязнасьці чэмпіянату | |
---|---|
Месца правядзеньня | ЗША |
Час правядзеньня | 17 чэрвеня — 17 ліпеня |
— у фінальнай частцы | 24 |
Месца правядзеньня фіналу | «Роўз-Боўл», Пасадэна |
Выніковае становішча | |
Чэмпіён | Бразылія |
Другое месца | Італія |
Трэцяе месца | Швэцыя |
Чацьвертае месца | Баўгарыя |
Статыстыка чэмпіянату | |
Згуляна матчаў | 52 |
Забіта галоў | 141 (2.71 за гульню) |
Наведвальнасьць | 3 587 538 (68 991 за матч) |
Бамбардзіры |
Хрыста Стоічкаў, Алег Саленка (6 галоў) |
← 1990 1998 → |
Close
У фінальным турніры прымалі ўдзел 24 нацыянальныя зборныя, 22 зь якіх прайшлі стадыю кваліфікацыйных спаборніцтваў, зборная ЗША аўтаматычна кваліфікавалася як каманда-гаспадар, а зборная Нямеччыны як пераможца папярэднага чэмпіянату.
Чэмпіянат праходзіў у 9 гарадах на 9 стадыёнах. Фінал адбыўся 17 ліпеня на стадыёне «Роўз-Боўл». Зборная Бразыліі перамагла зборную Італіі ў сэрыі пэнальці і чацьверты раз у сваёй гісторыі выйграла чэмпіянат сьвету.