Экспрэсіянізм
мастацкі кірунак / From Wikipedia, the free encyclopedia
Экспрэсіяні́зм (па-лацінску: expressio — "выражэньне") — плынь у эўрапейскім мастацтве.
Экспрэсіянізм аб'яднаў першым чынам творчыя групы мастакоў, якія працавалі ў Нямеччыне й Аўстраліі перад Першай сусьветнай вайной. З канца XIX стагодзьдзя ў нямецкай культуры склаўся адмысловы погляд на твор мастацтва. Лічылася, што ён павінен несьці ў сабе толькі волю мастака, стварацца «па ўнутранай неабходнасьці», якая ў камэнтарах і апраўданьнях ня мае патрэбы. Адначасова адбывалася пераацэнка эстэтычных каштоўнасьцяў. Зьявілася цікавасьць да творчасьці гатычных майстроў — Эль Грэка, Пітэра Брэйгеля Старэйшага. Зноўку адкрываліся мастацкія вартасьці экзатычнага мастацтва Афрыкі, далёкага Ўсходу, Акіяніі. Усё гэта адбілася на фармаваньні новай плыні ў мастацтве.