Ёган Вольфганг фон Гётэ
нямецкі пісьменнік, паэт / From Wikipedia, the free encyclopedia
Ёган[7] Во́льфганг фон Гё́тэ (ням.: Johann Wolfgang von Goethe нямецкае вымаўленне імяⓘ; таксама Göthe; 28 жніўня 1749, Франкфурт-на-Майне — 22 сакавіка 1832, Веймар) — нямецкі паэт, пісьменнік і навуковец.
Хуткія факты Ёган Вольфганг фон Гётэ, Асабістыя звесткі ...
Закрыць
Хуткія факты Сістэматык жывой прыроды ...
Сістэматык жывой прыроды | |
---|---|
Аўтар найменняў шэрага батанічных таксонаў. У батанічнай (бінарнай) наменклатуры гэтыя назвы дапаўняюцца скарачэннем «Goethe».
Персанальная старонка на сайце IPNI |
Закрыць
Гётэ тварыў у розных жанрах: паэзія, драма, эпас, аўтабіяграфія, эпісталярыя і інш. Гётэ стаў галоўным ідэолагам плыні «Бура і націск». Разам з Шылерам, Гердэрам і Віландам ён стварыў так званы Веймарскі класіцызм. Раман Гётэ «Вільгельм Мейстэр» заклаў асновы выхаваўчага рамана эпохі Асветніцтва. Творы Гётэ, асабліва трагедыя «Фаўст», прызнаны шэдэўрамі нямецкай і сусветнай літаратуры.
Спадчына філосафа і паэта захоўваецца і вывучаецца ў Архіве Гётэ і Шылера ў Веймары.