Ізабелінскі сельсавет (Ваўкавыскі раён)
адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў Ваўкавыскім раёне Гродзенскай вобласці Беларусі / From Wikipedia, the free encyclopedia
Ізабе́лінскі сельсавет — адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе Ваўкавыскага раёна Гродзенскай вобласці. Цэнтр — вёска Ізабелін.
Ізабелінскі сельсавет | |
---|---|
Краіна | Беларусь |
Уваходзіць у | Ваўкавыскі раён |
Уключае | 16 населеных пунктаў |
Адміністрацыйны цэнтр | Ізабелін |
Дата ўтварэння | 12 кастрычніка 1940 |
Насельніцтва (2009) | 1 679 |
Плошча | 86,17 км² |
Часавы пояс | UTC+03:00 |
Код аўтам. нумароў | 4 |
Размешчаны ў паўднёва-ўсходняй частцы ад раённага цэнтра на плошчы 8617 га. Адміністрацыйны цэнтр — вёска Ізабелін — знаходзіцца на адлегласці ад Ваўкавыска на 10 км, ад Гродна на 100 км, ад бліжэйшай чыгуначнай станцыі Ваўкавыск — 12 км.
Утвораны 12 кастрычніка 1940 года ў складзе Ваўкавыскага раёна Беластоцкай вобласці БССР. З 20 верасня 1944 года ў складзе Гродзенскай вобласці. 23 чэрвеня 1980 года ў склад Ваўкавыскага сельсавета перададзены вёскі Аляксандраўка, Бакі, Бяляўшчына, Камяніца, Малая Лапеніца, Мітрані і хутар Азярыска[1]. 16 сакавіка 1987 года ў склад сельсавета з Падароскага сельсавета перададзены вёскі Ельцаўшчына, Нізянкі, Нізяны і Паўлаўшчына[2]. 29 мая 2018 года скасаваны хутар Сегянеўшчына[3].
Насельніцтва сельсавета паводле перапісу 2009 года — 1679 чалавек[4], з іх 77,4 % — беларусы, 14,5 % — палякі, 4,5 % — рускія[5].