Ірландская мова
кельцкая мова ірландцаў / From Wikipedia, the free encyclopedia
Ірландская мова (ірл.: An Ghaeilge) — нацыянальная мова ірландцаў, нацыянальная і першая дзяржаўная мова Рэспублікі Ірландыя (разам з англійскай), мова нацыянальнай меншасці ў Паўночнай Ірландыі (разам ольстэрскай шатландскай) і адна з 23 афіцыйных моваў ЕС. Ірландская мова ўваходзіць у гайдэльскую падгрупу кельцкай групы індаеўрапейскай сям'і.
На ірландскай мове размаўляюць каля 130 тыс. чалавек, і каля 1,77 млн. валодаюць ёю як другой мовай. Насельніцтва Ірландыі складае 4 593 100 чалавек.