Ірландыя на конкурсе песні Еўрабачанне
From Wikipedia, the free encyclopedia
Ірландыя прымае ўдзел у конкурсе песні Еўрабачанне штогод з 1965 года, прапусціўшы пры гэтым толькі два конкурсы (1983 і 2002). Ірландыя мае рэкордныя сем перамог і з’яўляецца адзінай краінай, якая выйграла тры разы запар.
Ірландыя | |
---|---|
Вяшчальнік | RTÉ |
Адбор | Нацыянальны
1965–2005
2008–2015 Унутраны
2006–2007
2016–2020 |
Удзелы | |
Удзелы | 53 (45 у фінале) |
Першы выступ | 1965 |
Лепшы вынік | 1, 1970, 1980, 1987, 1992, 1993, 1994, 1996 |
Горшы вынік | Апошняе (паўфінал), 2019 |
Спасылкі | |
Старонка краіны (нявызн.). | |
Сайт тэлеканала (нявызн.). |
Перамогі Ірландыі прынеслі Дана Размары Скэлтан з песняй «All Kinds of Everything» (1970), Джоні Логан з песнямі «What’s Another Year?» (1980) і «Hold Me Now» (1987), Лінда Марцін з песняй «Why Me?» (1992), Ніям Кавана з песняй «In Your Eyes» (1993), Пол Харынгтан і Чарлі Макгеттыган з песняй «Rock 'n' Roll Kids» (1994), а таксама Эймар Куін з песняй «The Voice» (1996). Джони Логан — адзіны выканаўца, які перамог на конкурсе двойчы, акрамя таго ён напісаў пераможную песню для Лінды Марцін у 1992 годзе. Таксама Ірландыя займала другое месца ў 1967, 1984, 1990 і 1997 гадах. У агульнай колькасці Ірландыя трапляла ў пяцёрку лепшых 18 разоў.
З моманту ўвядзення паўфіналаў (2004) Ірландыя 8 разоў правальвала паўфінальны этап і два разы была апошняй у фінале (2007, 2013). За апошнія 10 гадоў Ірландыя толькі аднойчы трапіла ў топ-10: у 2011 годзе дуэт Jedward заняў 8-е месца.
За ўсю гісторыю ўдзелу ў фінале Ірландыя атрымала 3428 балаў, а ў паўфінале — 868 балаў.