Ісландская Вольная Дзяржава
From Wikipedia, the free encyclopedia
Ісландыя эпохі народаўладдзя[1] (стар.-сканд.: Íslands þjóðveldi) — рэспубліканская дзяржава, якая існавала на тэрыторыі Ісландыі ў перыяд ад заснавання альтынга у 930 годзе да вымушанае прысягі на вернасць норвежскому каралю ў 1262 году. Дзяржава была заснавана пераважна выхадцамі з Нарвегіі, якія беглі з краіны пасля таго, як яе аб’яднаў пад сваёй уладай кароль Харальд I. Усеагульны сход (альтынг) збіраўся ў даліне Тынгвелір.
Хуткія факты Ісландская Вольная Дзяржава, 930 — 1262 ...
Закрыць
Жыццё Ісландыі таго часу апісана у сазе аб Ньяле, сазе аб людзях з Ласасінай даліны і іншых сагах аб ісландцах. Гэтыя працы фіксуюць масу гістарычных дэталей, хоць іх дакладнасць і падвяргаецца сумненню.