Ісіда
From Wikipedia, the free encyclopedia
Ісіда (Ізіда) (егіп. js.t, стар.-грэч.: Ἶσις, лац.: Isis) — адна з найвялікшых багінь старажытнасці, якая стала ўзорам для разумення егіпецкага ідэалу жаноцкасці і мацярынства. Яна шанавалася як сястра і жонка Асірыса, маці Гора, а, адпаведна, і фараонаў, якія спрадвечна лічыліся зямным увасабленнем сокалагаловага бога.