Італа-турэцкая вайна, або Турэцка-італьянская вайна (таксама вядомая ў Італіі як «Лівійская вайна», а ў Турцыі як «Трыпалітанская вайна») — вайна паміж Каралеўствам Італія і Асманскай імперыяй з 29 верасня 1911 г. па 18 кастрычніка 1912 г. (386 дзён). Італія захапіла вобласці Асманскай імперыі Трыпалітанію і Кірэнаіку (тэрыторыю сучаснай Лівіі), а таксама грэкамоўны архіпелаг Дадэканес (уключаючы востраў Родас).
Хуткія факты Дата, Месца ...
Закрыць
Хоць гэтую вайну нельга параўнаць па маштабах з Першай сусветнай, яна ўсё ж паслужыла своеасаблівым пралогам да яе, бо распаліла нацыяналізм у балканскіх дзяржавах. Вайна прадэманстравала слабасць турэцкай арміі, і, жадаючы выкарыстоўваць цяжкае становішча Асманскай імперыі, члены Балканскага саюза напалі на яе, перш чым скончыліся ваенныя дзеянні супраць Італіі. У Італа-турэцкай вайне былі ўпершыню прыменены новыя дасягненні ваенна-тэхнічнага прагрэсу: радыё, авіяцыя, бронеаўтамабілі.