Абешэ
горад у Чадзе / From Wikipedia, the free encyclopedia
Абешэ, раней Абешыр — горад на ўсходзе Чада. Адміністрацыйны цэнтр рэгіёна Вадай. Чацвёрты па колькасці насельніцтва горад краіны. 76 492 жыхароў. Важны цэнтр гандлю ялавічынай, фінікамі, соллю, індыга і прадукцыяй мясцовых ткачоў. Раён, які прылягае да горада, з’яўляецца важным цэнтрам гадоўлі буйной рагатай жывёлы. Аэрапорт. Побач з горадам знаходзіцца база ВПС Чада. У снежні 2003 года адкрыўся Універсітэт імя Адама Баркі. Сярод славутасцяў горада — рынак, дзве мячэці, царква, цэнтральная плошча Незалежнасці, палац султана.
Хуткія факты Краіна, Каардынаты ...
Абешэ
| ||||||||||
Закрыць