У паняцця ёсць і іншыя значэнні, гл. Аблога Бялграда.
Аблога Бялграда 1456 года — бітва паміж венгерскімі і асманскімі войскамі, якая адбылася 4—22 ліпеня 1456 года. Пасля ўзяцця Канстанцінопаля ў 1453 годзе асманскі султан Мехмед II сабраў сілы для падпарадкавання Венгерскага Каралеўства. Непасрэднай мэтай удару была выбрана памежная крэпасць у Бялградзе (венг.: Nándorfehérvár). Абарону крэпасці падрыхтаваў венгерскі дваранін і военачальнік Янаш Хуньядзі, які ўдзельнічаў да гэтага ў шматлікіх бітвах супраць туркаў.
Хуткія факты Аблога Бялграда, Дата ...
Закрыць
Аблога перарасла ў вялікую бітву, у якой Хуньядзі ўзначаліў спантанае контрнаступленне, у выніку якога быў захоплены турэцкі лагер. Паранены Мехмед II быў вымушаны зняць аблогу і адступіць. Паводле меркавання некаторых сучаснікаў, аблога Бялграда вырашыла лёс хрысціянства[3].
Па загадзе Рымскага Папы Калікста III званы ўсіх цэркваў званілі штодня апоўдні, заклікаючы вернікаў на малітву за абаронцаў горада. Аднак у многіх краінах (напрыклад, у Англіі і Іспаніі) вестку пра перамогу атрымалі да гэтага распараджэння, таму звон стаў сімвалізаваць перамогу. Папскае распараджэнне не было адменена, і традыцыя захоўваецца ў каталіцкай і некаторых пратэстанцкіх цэрквах.