Агавэ
From Wikipedia, the free encyclopedia
Агавэ́, Агаўэ (фр.: Ogooué, фр.: Ogowe) — рака ў Цэнтральнай Афрыцы, у Габоне і Рэспубліцы Конга.
Хуткія факты Агавэ, Агаўэ, Характарыстыка ...
Агавэ, Агаўэ | |
---|---|
фр. Ogooué, Ogowe | |
Характарыстыка | |
Даўжыня | 1200 км |
Басейн | 216 000 (222 700[1]) км² |
Расход вады | каля 5 000 м³/с |
Вадацёк | |
Выток | |
• Месцазнаходжанне | Паўднёва-Гвінейскае ўзвышша |
Вусце | Гвінейскі заліў |
• Вышыня | 0 м |
• Каардынаты | 00°57′40″ пд. ш. 08°50′52″ у. д.HGЯO |
Размяшчэнне | |
Краіны | |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Закрыць
Даўжыня ракі 1200 км. Плошча вадазбору 216 000 (222 700[1]) км² Сярэдні расход вады каля 5000 м³/с. Аб’ём гадавога сцёку 149[2] км³. Выток ракі знаходзіцца на Паўднёва-Гвінейскім узвышшы. Упадае ў Гвінейскі заліў Атлантычнага акіяна, утвараючы дэльту. На рацэ парогі. У верхнім цячэнні вадаспад Пубара. Рака суднаходная да горада Нджоле.