Агонь
From Wikipedia, the free encyclopedia
У паняцця ёсць і іншыя значэнні, гл. Агонь (значэнні).
Агонь (ад праслав. формы *ognis, рэдуцыр. стараж.-інд. agníṣ, хецк. agniš), сукупнасць раскаленых газаў ці плазмы, якія выдзяляюцца ў выніку награвання гаручага матэрыялу да пэўнай кропкі, або хімічнай рэакцыі, або дакранання току высокага напружання з гаручым матэрыялам.
Агонь з'яўляецца асноўнай фазай працэсу гарэння і мае ўласцівасць да самараспаўсюджвання па закранутых ім іншых гаручых матэрыялах. Уласная тэмпература агню залежыць ад крыніцы, якая выклікала рэакцыю ўспламянення і/або ад матэрыялаў, якія ўдзельнічаюць у рэакцыі гарэння.
Паводле грэчаскіх міфаў, Праметэй выкраў агонь з Алімпа і прынёс яго людзям.