Агінскі стэп
раўніна ў Расіі / From Wikipedia, the free encyclopedia
Агі́нскі стэп[1] (руск.: Агинская степь) — узвышаная стэпавая раўніна ў Забайкальскім краі Расіі, у міжрэччы рэк Анон і Ага.
Хуткія факты Агінскі стэп, Размяшчэнне ...
Агінскі стэп | |
---|---|
руск.: Агинская степь | |
Каардынаты: 51°21′45″ пн. ш. 115°19′03″ у. д.HGЯO | |
Размяшчэнне | Расія, Забайкальскі край |
Катэгорыя на Вікісховішчы |
Закрыць
Даўжыня раўніны складае каля 100 км. Вышыні 600—900 м. Складзена з алювіяльных і элювіяльных адкладаў антрапагеннага перыяду на кембрыйскіх сланцах. Расліннасць — кавыль, ціпчак, палын, піжма. Значная частка тэрыторыі пад ворывам.
У мэтах захавання і ўзнаўлення натуральных стэпавых экасістэм у 2004 годзе створаны заказнік «Агинская степь».