Адваротная функцыя
From Wikipedia, the free encyclopedia
Не блытаць з Адваротная велічыня.
Адваро́тная фу́нкцыя — функцыя, якая абарачае вызначаную функцыю: калі функцыя f ад аргумента x дае значэнне y, то яе адваротная функцыя g ад y дае x, г. зн. f(x) = y, і g(y) = x. Коратка гэта можна запісаць так: g(f(x)) = x.
Функцыю, адваротную да функцыі f, звычайна абазначаюць як f −1.
Функцыя, для якой існуе адваротная функцыя, называецца абарачальнаю.