Адміністрацыйны падзел Рэчы Паспалітай
From Wikipedia, the free encyclopedia
Адміністрацыйна-тэрытарыяльны падзел Рэчы Паспалітай склаўся ў выніку падпісання Люблінскай уніі 1569 і ўтварэння Рэчы Паспалітай Абодвух Народаў у складзе Кароны каралеўства Польшчы і Вялікага княства Літоўскага, якія захоўвалі пэўную аўтаномію ўнутранай улады. Таксама ў склад Рэчы Паспалітай увайшла Лівонія, якая ўвайшла ў яе склад у 1561 з прычыны распаду Лівонскага Ордэна. Тады ж было створана Курляндскае і Земгальскае герцагства, якое прызнала сябе васалам польскага караля.