Адміністрацыйны падзел Швецыі
From Wikipedia, the free encyclopedia
Тэрыторыя Швецыі падзелена на 21 лен (шведск.: län; традыцыйна — губерня). Лены ў сваю чаргу падзелены на 290 гарадоў і камун.
Кожны лен мае ўласнае кіраўніцтва — губернскую адміністрацыю (sv:länsstyrelse), якая складаецца з губернатара (sv:landshövding) і губернскіх саветнікаў (sv:länsråd), якое прызначае ўрад Швецыі і якое з'яўляецца яго прадстаўніком, а таксама прадстаўніком парламента — рыксдага. Задачай адміністрацыі з'яўляецца каардынацыя мясцовага кіравання ў адпаведнасці з палітыкай урада і рыксдага і, разам з тым, з улікам мясцовых асаблівасцей і патрабаванняў.
Акрамя таго, у кожным лене маецца выбарны орган мясцовага самакіравання — ландстынг (sv:landsting). Адной з галоўных задач ландстынга з'яўляецца забеспячэнне сацыяльнага і медыцынскага абслугоўвання ў лене.
Прадстаўнічыя органы гарадоў - гарадскія думы (sv:stadsfullmäktige), якая выбіраецца насельніцтвам, выканаўчыя - гарадскія ўправы (sv:stadsstyrelse), якія складаюцца з гарадскіх саветнікаў (sv:borgarråd), якія выбіраюцца гарадской думай.
Прадстаўнічыя органы камун - камунальныя думы (sv:kommunfullmäktige), якія выбіраюцца насельніцтвам, выканаўчыя - камунальныя ўправы (sv:kommunstyrelse), якія складаюцца з камунальных саветнікаў (sv:kommunråd), якія выбіраюцца камунальнай думай.