Адміністрацыйны падзел Эфіопіі
From Wikipedia, the free encyclopedia
У адміністрацыйным дачыненні Эфіопія дзеліцца на 11 рэгіёнаў, таксама званых акругамі або штатамі, (амх.: ክልል kəlləl / кылыл , множ. л. kəlləločč / кыллылоч), арганізаваных па этнічным прынцыпе. Да ўзроўню рэгіёнаў прыроўненыя два гарады (амх.: yä’städadär akkababi, мн. л. yä’städadär akkababiwočč): Адыс-Абеба і Дырэ-Дауа.
Рэгіёны дзеляцца на зоны (адз. л. амх.: ዞን zonə / зоны), тыя ў сваю чаргу на акругі (уарэды (амх.: ወረዳ wäräda)), а тыя на абшчыны (käbäla / кэбэла) — самыя дробныя адзінкі, якія аб’ядноўваюць групы вёсак.