Адольф Грылі
From Wikipedia, the free encyclopedia
Адо́льф Вашынгто́н Гры́лі (англ.: Adolphus Washington Greely; 27 сакавіка 1844, Ньюберыпорт (штат Масачусетс), ЗША — 20 кастрычніка 1935, Вашынгтон) — амерыканскі ваенны дзеяч, навуковец і вандроўнік, палярны даследчык, пісьменнік. Ганаровы член Амерыканскага геаграфічнага таварыства (англ.) (бел.[5], адзін з заснавальнікаў Нацыянальнага геаграфічнага таварыства (National Geographic).
Адольф Грылі | |
---|---|
англ.: Adolphus Washington Greely | |
| |
Дата нараджэння | 27 сакавіка 1844(1844-03-27)[1][2][…] |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | 20 кастрычніка 1935(1935-10-20)[1] (91 год) |
Месца смерці | |
Месца пахавання | |
Маці | Frances Dunn Cobb[d][4] |
Дзеці | Rose Greely[d] |
Месца працы | |
Грамадзянства | |
Прыналежнасць | ЗША |
Род войскаў | сувязь |
Гады службы | 1861-1908 |
Званне | генерал-маёр |
Камандаваў | |
Бітвы/войны | Грамадзянская вайна ў ЗША |
Узнагароды і званні | |
Аўтограф | |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Сваю кар’еру ваеннага пачаў у 17 гадоў, добраахвотнікам адправіўшыся на грамадзянскую вайну, да канца якой меў званне часовы (руск.) (бел. маёр. Быў тройчы паранены, узяў удзел у 9 кампаніях. Пасля залічэння ў рэгулярную армію ЗША служыў у розных падраздзяленнях. У 1881 годзе ўзначаліў амерыканскую арктычную экспедыцыю на поўнач Канады. Пасля экспедыцыі працягнуў службу, з часам узначаліў Сігнальны корпус (англ.) (бел. і даслужыўся да звання генерал-маёр, стаў першым у гісторыі ЗША афіцэрам найвышэйшага рангу, які распачаў ваенную кар’еру радавым[6].