Азёркаўскі сельсавет
былая адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў Мастоўскім раёне Гродзенскай вобласці Беларусі / From Wikipedia, the free encyclopedia
Азё́ркаўскі сельсавет — былая адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе Мастоўскага раёна Гродзенскай вобласці. Цэнтр — аграгарадок (да 2009 г. вёска) Вялікія Азёркі.
Азёркаўскі сельсавет | |
---|---|
Краіна | Беларусь |
Уваходзіць у | Мастоўскі раён |
Уключае | 11 населеных пунктаў |
Адміністрацыйны цэнтр | Вялікія Азёркі |
Дата ўтварэння | 12 кастрычніка 1940 |
Дата скасавання | 28 жніўня 2013 |
Насельніцтва (2009) | 926 |
Плошча | 100,86 км² |
Часавы пояс | UTC+03:00 |
Код аўтам. нумароў | 4 |
Утвораны 12 кастрычніка 1940 года ў складзе Мастоўскага раёна Баранавіцкай вобласці БССР. З 20 верасня 1944 года ў складзе Гродзенскай вобласці. З 25 снежня 1962 года па 6 студзеня 1965 года ў складзе Ваўкавыскага раёна. 28 жніўня 2013 года скасаваны, тэрыторыя далучана да Курылавіцкага сельсавета[1].
Насельніцтва сельсавета паводле перапісу 2009 года складала 926 чалавек[2], з іх 91,9 % — беларусы, 3,1 % — палякі, 3,1 % — рускія[3].
На момант скасавання ў склад сельсавета ўваходзілі 11 населеных пунктаў: аграгарадок Вялікія Азёркі, вёскі Букштава, Дварок, Дубраўка, Котчына, Лабзова, Лупачы, Малыя Азёркі, Сліжы Падграбельныя, Сліжы Пескавыя, Тумашы.