Алена (фільм, 2011)
фільм, 2011 / From Wikipedia, the free encyclopedia
«Але́на» (руск.: Елена) — расійскі драматычны фільм 2011 года рэжысёра і сцэнарыста Андрэя Звягінцава. Суаўтарам сцэнарыя выступіў Алег Негін[ru], галоўныя ролі выканалі Надзея Маркіна[ru], Андрэй Смірноў[ru] і Алена Лядава[6].
Алена | |
---|---|
Жанр | драматычны фільм[1][2][…] |
Рэжысёр | |
Прадзюсар | |
Сцэнарыст | |
У галоўных ролях |
|
Аператар | |
Кампазітар | |
Кінакампанія | Non-Stop Production[d] |
Працягласць | 109 хв. |
Зборы | 16 182 427 ₽[4] |
Краіна | |
Мова | руская |
Год | 21 мая 2011[5] і 2011 |
IMDb | ID 1925421 |
Былая медсястры Алена амаль дзесяць гадоў жыве з бізнесменам старэчых гадоў Уладзімірам. Нягледзячы на такі прыстойны тэрмін сумеснага жыцця, афіцыйна распісаліся яны толькі нядаўна. Ва Уладзіміра ёсць дарослая дачка Кацярына, разумная, адукаваная, але распешчаная і мяцежная дзяўчына. У Алены, у сваю чаргу, ёсць жанаты сын Сяргей з двума дзецьмі на руках і ветрам у галаве. Уладзімір катэгарычна адмаўляецца дапамагаць сям’і Сяргея, але Алена ўсё ж не жадае закрываць вочы на іх праблемы. Яна просіць у свайго мужа грошы на «адкос» ад войска для шалапутнага ўнука. Уладзімір адмаўляе, і Алена рашаецца на страшны ўчынак… Скарыстаўшыся ягоным нестабільным станам пасля перанесенага інфаркту, жанчына бярэ сітуацыю ў свае рукі.
Прэм’ера фільма адбылася 21 мая 2011 года ў межах праграмы «Асаблівы погляд[en]» 64-га Канскага кінафестывалю, дзе карціна ўдастоілася Спецыяльнага прыза журы. Акрамя таго, фільм дэманстраваўся на кінафестывалях у Маскве, Жынду[fr], Таронта, Хельсінках, Генце, Сан-Паўлу, Арасе, Салоніках, Лез-Арку[en], Глазга, Вісконсіне, Хайфе і іншых[7]. У шырокі пракат фільм выйшаў 29 верасня 2011 года ў Расіі. У лістападзе таго ж года, яшчэ да завяршэння афіцыйнага пракату, фільм быў паказаны на цэнтральным расійскім тэлебачанні.
Карціна была станоўча прынята большасцю сусветных кінакрытыкаў і ўдастоілася шматлікіх узнагарод, сярод якіх 4 прэміі «Залаты арол[ru]» (у тым ліку за найлепшы фільм і рэжысуру), 4 прэміі «Ніка[ru]» (у тым ліку за найлепшую рэжысуру), 3 прэміі «Белы слон[ru]» (у тым ліку за найлепшы фільм і рэжысуру)[8] . У снежні 2019 года карціна, адзіная з Расіі, увайшла ў спіс 50 найлепшых сусветных фільмаў другога дзесяцігоддзя XXI стагоддзя, складзены амерыканскім часопісам «Rolling Stone».