Алерыя
камуна ў Францыі / From Wikipedia, the free encyclopedia
Алерыя (фр.: Aléria; грэч. Ἀλαλίη) — французская камуна на ўсходзе вострава Корсіка.
Хуткія факты Краіна, Рэгіён ...
Камуна
| ||||||||||||||||||||||
Закрыць
Заснаваны старажытнымі грэкамі ў 564 годзе да н.э. як Алалія і з’явіўся першым горадам на востраве, затым сюды перасяліліся бежанцы з захопленага персамі горада Факея. Пасля бітвы за Алалію перайшоў пад кантроль этрускаў і карфагенянаў. Падчас Пунічных войн (у 259 годзе да н.э.) захоплены рымскімі войскамі пад правадырствам консула Луцыя Карнелія Сцыпіёна.