Алматы (аэрапорт)
From Wikipedia, the free encyclopedia
Міжнародны аэрапорт Алматы (каз.: Халықаралық Алматы Әуежайы, Halyqaralyq Almaty Äuejaiy) — галоўны міжнародны аэрапорт горада Алма-Аты, самы загружаны аэрапорт Казахстана, размешчаны ў паўночнай частцы горада. Аэрапорт знаходзіцца за 15 кіламетраў ад цэнтра Алма-Аты. Эксплуатацыю аэрапорта ажыццяўляе АТ «Міжнародны аэрапорт Алматы», 100 % акцый належаць турэцкаму холдынгу TAV Airports Holding.
Алматы | ||||||||||
---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|
ІАТА: ALA — ІКАА: UAAA | ||||||||||
Інфармацыя | ||||||||||
Краіна | ||||||||||
Дата адкрыцця | 1935 | |||||||||
Уладальнік | Groupe ADP[d] | |||||||||
Эксплуатант | TAV Airports Holding[d] | |||||||||
Вышыня НУМ | 680 м | |||||||||
Сайт | alaport.com/en/ | |||||||||
Карта | ||||||||||
Узлётна-пасадачныя палосы | ||||||||||
|
||||||||||
Статыстыка | ||||||||||
Гадавы пасажырапаток | 7 230 156[1] | |||||||||
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Найбуйнейшы аэрапорт у Казахстане, займае ў краіне 1-е месца па велічыні ўнутраных і міжнародных пасажырскіх і грузавых авіяперавозак. Інтэнсіўнасць палётаў дасягае 15—18 узлётна-пасадачных аперацый у гадзіну, 200—220 у суткі[2]. Знаходзіцца на першым месцы сярод найбольш загружаных аэрапортаў краін Цэнтральнай Азіі, а таксама на дзевятым месцы сярод найбольш загружаных аэрапортаў усёй постсавецкай прасторы па выніках 2019 года.