Аль Пачына
From Wikipedia, the free encyclopedia
Альфрэда Джэймс «Аль» Пачына (англ.: Alfredo James "Al" Pacino; 25 красавіка 1940) — амерыканскі акцёр , рэжысёр, сцэнарыст, прадзюсар італьянскага паходжання.
Хуткія факты Аль Пачына, Імя пры нараджэнні ...
Закрыць
Найбольш знакаміты сваімі ролямі гангстараў — Майкл Корлеонэ ў трылогіі «Хросны бацька» Фрэнсіса Форда Копалы і Тоні Мантана ў фільме Браяна Дэ Пальма «Твар са шнарам». Роля Фрэнка Слейда ў фільме «Пах жанчыны» прынесла акцёру «Оскар» у намінацыі за найлепшую мужчынскую ролю, што стала яго першым поспехам пасля сямі папярэдніх намінацый.