Аляксандр Эдвардавіч Мяйштовіч
From Wikipedia, the free encyclopedia
Аляксандр Мяйштовіч (польск.: Aleksander Meysztowicz; 8 снежня 1864 — 14 лютага 1943, Рым) — палітычны і дзяржаўны дзеяч Расійскай імперыі і Польшчы.
Аляксандр Эдвардавіч Мяйштовіч | |
---|---|
польск.: Aleksander Meysztowicz | |
| |
Нараджэнне |
8 снежня 1864(1864-12-08)[1] |
Смерць |
14 лютага 1943(1943-02-14)[1] (78 гадоў) |
Месца пахавання | |
Дзейнасць | палітык |
Навуковая дзейнасць | |
Навуковая сфера | палітыка[2] |
Узнагароды | |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Нарадзіўся ў Ковенскай губерні Расійскай імперыі ў сям’і землеўласнікаў. Віцэ-старшыня Ковенскага таварыства сельскай гаспадаркі (1900—1904). Шматгадовы старшыня Віленскага зямельнага банка.
Дэпутат (1909—1917) ад Ковенскай губерні ў Дзяржаўным Савеце Расійскай імперыі, дзе ўваходзіў у склад дэпутацкай групоўкі «Кола Літвы і Русі» ў Дзяржаўным Савеце Расійскай імперыі.
Ад імя Юзафа Пілсудскага старшыня (1921—1922) Часовай урадавай камісіі Сярэдняй Літвы.
У міжваеннай Польшчы быў міністрам юстыцыі (1926—1928) у кабінетах Юзафа Пілсудкага і Казіміра Бартэля.
У 1905—1911 гг. быў прыхільнікам ідэй «краёвасці» (і фінансаваў выданне газеты «Kurier Litewski» краёўцаў), у 1911—1918 гг. быў прыхільнікам ідэй Польскай нацыянальна-дэмакратычнай партыі, у 1918—1939 гг. быў адным з лідараў «віленскіх кансерватараў».
У 1939 г. выехаў у Рым.