Алянёк (рака)
From Wikipedia, the free encyclopedia
Алянё́к (якуцк.: Өлөөн, руск.: Оленёк) — рака ва Усходняй Сібіры, у Расіі, у Краснаярскім краі і Якуціі.
Алянёк | |
---|---|
як. Өлөөн, руск. Оленёк | |
Характарыстыка | |
Даўжыня | 2270 км |
Басейн | 219 000 км² |
Расход вады | 1 210 м³/с (у вусці) |
Вадацёк | |
Выток | Сярэднесібірскае пласкагор'е |
• Месцазнаходжанне | Вілюйскае плато |
• Каардынаты | 67°35′17″ пн. ш. 105°09′16″ у. д.HGЯO |
Вусце | Алянёцкі заліў |
• Месцазнаходжанне | каля пасёлка Усць-Алянёк |
• Вышыня | 0 м |
• Каардынаты | 72°59′01″ пн. ш. 119°47′40″ у. д.HGЯO |
Размяшчэнне | |
Водная сістэма | Мора Лапцевых |
Краіна | |
Рэгіёны | Краснаярскі край, Якуція |
Код у ДВР | 18020000112117600047229 |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Даўжыня ракі 2270[1] (2292[2]) км. Плошча вадазбору 219 000 км². Сярэднегадавы расход вады ў вусці 1210[2] (1290[3]) м³/сек. Сярэдні аб’ём гадавога сцёку 40,714[3] км³/год. Рака выцякае з невялікага возера на паўночнай ускраіне Вілюйскага плато. Працякае ў паўночнай частцы Сярэднесібірскага пласкагор’я і па Паўночна-Сібірскай нізіне. Пры ўпадзенні ў Алянёцкі заліў мора Лапцевых каля пасёлка Усць-Алянёк, утварае дэльту плошчай 475 км². Жыўленне ракі мяшанае з перавагай снегавога[3]. Замярзае ў канцы верасня — пачатку кастрычніка, вызваляецца ад лёду ў канцы мая — першай палове чэрвеня. Суднаходная на адлегласці 921 км ад вусця[1].
Прытокі: Сыа-Юрэгэ, Булунг-Юрэгэ, Чарчык, Хангаа-Юрэгэ, Сааскы-Суурт, Мэнгэ-Юрэгэ, Улахан-Таймыылыыр, Улахан-Юрэгэ, Таас-Юрэх, Туустаах, Балаганнаах, Кукюр, Табын, Кулумас, Хаардаах, Сылганнаах, Кэрэх-Юрэгэ, Чускууна, Таркукуй, Растаргуй, Кыран, Амыдай, Усуна, Ючугей, Арлоўка, Хаса-Юрэгэ, Ніжняя Томба, Верхняя Томба, Бакалакта і інш.[1]
Каля ракі населеныя пункты Алянёк, Харыялах, Таймылыр, Усть-Алянёк[3].