Алімпік-Вэлі
From Wikipedia, the free encyclopedia
Алімпік-Вэлі (англ.: Olympic Valley), гістарычна і цяпер нефармальна Скво-Вэлі (англ.: Squaw Valley) — няўключаная тэрыторыя ў акрузе Пласер штата Каліфорнія (ЗША).
Хуткія факты Краіна, Каардынаты ...
| ||||||||||||
Закрыць
У 1960 годзе ў Алімпік-Вэлі адбыліся зімовыя Алімпійскія гульні, якія адкрываў 36-ы віцэ-прэзідэнт ЗША Рычард Ніксан. Алімпік-Вэлі знаходзіцца на захад ад возера Таха ў гарах Сьера-Невада, каля 39 ° паўночнай шыраты і 120 ° заходняй даўгаты. Горад знаходзіцца ў горнай даліне, якая з 1960 года завецца Алімпійскай далінай (англ.: Olympic Valley), на вышыні каля 1900 м над узроўнем мора.